Авяр’ян Дзеружынскі — Бусел і хлопчык

лёка-клёка,
Дзе ты жыў?


Б у с е л:

Я жыў далёка:
За гарамі,
За лясамі,
Там, дзе Ніл,
На поўдні самым.


X л о п ч ы к:

Што за Ніл?


Б у с е л:

Рака такая,
Нібы мора –
Гаманкая .
А ў тым Ніле,
Хлопча мілы,
Ёсць страшыдлы-кракадзілы.


X л о п ч ы к:

Як жа ты там,
Бусел, жыў?


Б у с е л:

А не жыў я,
Ўсё тужыў.
Дзе б ні быў,
Дзе б ні лятаў,
Родны край
Успамінаў.

Падобныя старонкі