Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:інтрыга

Інтрыга

Інтрыга (франц. intrigue, ад лац. intrico — заблытваю) — складаны і заблытаны вузел учынкаў і паводзін персанажаў літаратурнага твора, разгортванне якіх звязана з раскрыццём нейкай таямніцы.
Інтрыга абумоўлівае займальнасць сюжэта твора. Вырашэнне яе звычайна знаходзіцца ў развязцы.
Адрозніваюць інтрыгі сацыяльна-палітычныя, псіхалагічныя, любоўныя, прыгодніцкія і інш. Без інтрыгі не можа абысціся дэтэктыўная і прыгодніцкая літаратура, аднак яна ў той ці іншай ступені прысутнічае і ва ўсіх іншых літаратурных жанрах. Вострая інтрыга характэрна для твораў Кузьмы ЧорнагаТрэцяе пакаленне»), Янкі Маўра ("Палескія рабінзоны"), Міхася Лынькова ("Міколка-паравоз"), Уладзіміра Караткевіча ("Чорны замак Альшанскі"), Івана Шамякіна ("Сэрца на далоні") і інш.

слоўнік/інтрыга.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki