Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:эпігонства

Гэта старая версія дакумента!


Эпігонства

Эпігонства (ад грэч. epigonos — нашчадак) — нятворчае перайманне, капіраванне мастацкіх прыёмаў, сродкаў, выпрацаваных папярэднікамі, адсутнасць самастойнасці, навізны ў абмалёўцы вобразаў, выбары сюжэтаў, будове твораў і г. д.
Эпігонскія творы, як правіла, павярхоўна адлюстроўваюць жыццё, яны пазбаўлены арыгінальнасці, глыбіні думкі. Эпігонства не мае нічога агульнага з прадаўжэннем традыцый, бо пад прадаўжэннем традыцый падразумяваецца творчае наследаванне лепшых здабыткаў мінулага ў галіне зместу і формы літаратуры.

слоўнік/эпігонства.1755859475.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki