слоўнік:эпігонства
Эпігонства
Эпігонства (ад грэч. epigonos — нашчадак) — нятворчае перайманне, капіраванне мастацкіх прыёмаў, сродкаў, выпрацаваных папярэднікамі, адсутнасць самастойнасці, навізны ў абмалёўцы вобразаў, выбары сюжэтаў, будове твораў і г. д.
Эпігонскія творы, як правіла, павярхоўна адлюстроўваюць жыццё, яны пазбаўлены арыгінальнасці, глыбіні думкі. Эпігонства не мае нічога агульнага з прадаўжэннем традыцый, бо пад прадаўжэннем традыцый падразумяваецца творчае наследаванне лепшых здабыткаў мінулага ў галіне зместу і формы літаратуры.
слоўнік/эпігонства.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin