Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:эпапея

Эпапея

Эпапея (ад грэч. еророіїа — збор сказанняў, песень) — вялікі эпічны твор, які расказвае пра важныя падзеі з гісторыі народа. У эпапеі жыццё паказваецца шырока і шматгранна ў яго вялікасных і штодзённых праявах («Вайна і мір» Льва Талстога, «Ціхі Дону» М. Шолахава).
Першапачаткова эпапея ўзнікла на аснове злучэння ў адзінае цэлае гераічных народных песень аб важнай падзеі або выдатным, легендарным героі. Так нараджаліся старажытна-грэчаскія «Іліяда» і «Адысея», карэла-фінская «Калевала», французская «Песня аб Раландзе» і інш.
Раманам-эпапеяй называюць такі твор, у якім лёс галоўных герояў раскрываецца ў цеснай сувязі з паказам значных гістарычных падзей.

слоўнік/эпапея.txt · Апошнія змены: 2025/02/01 03:30 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki