Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:шаснаццацірадкoвік

Шаснаццацірадкoвік

Шаснаццацірадкoвік — верш з шаснаццаці вершарадоў, завершаных па рытміка-інтанацыйным малюнку і па думцы. Можа мець розную архітэктанічную будову, але часцей складаецца з чатырох катрэнаў, сэнсава і інтанацыйна цесна звязаных паміж сабой. Такія шаснаццацірадковікі Аркадзя Куляшова, як асобныя, так і тыя, што склалі цыкл «Новыя вершы».
Для прыкладу — шаснаццацірадковік У. Дзюбы:

Калі ў журбоце вы, удовы,
калі не спіцца вам, салдаткі,
то вы не думаеце, мабыць,
што неспакойна мне за вас.
Бо вамі сшытыя абновы,
ля вашых губ праменні-складкі
і з болем змешаная радасць —
мне не пабочныя зусім.
Хачу вас бачыць я шчаслівых
і перасмешліва-гарэзных,
і самых мілых, самых слаўных…
Такі ён, роздум мой і сказ—
пра вашы клопаты на нівах,
пра смутак ваш у позвах-песнях,
пра горкую слязу на ранах…
……І ўжо не страшны холадзім.

слоўнік/шаснаццацірадкoвік.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki