слоўнік:туюг
Гэта старая версія дакумента!
Туюг
Туюг — чатырохрадковік з трыма аманімічнымі ці каламбурнымі рыфмамі, які рыфмуецца па схеме ааба. Пашыраны ў паэзіі цюркамоўных народаў.
Першыя беларускія туюгі напісаў Рыгор Крушына. Вось адзін з іх:
Хай позна! Прызнанне тваё атрымаю.
Ёсць скарб у мяне. Не адзін, а тры маю:
Паэзію, мрою і нашу любоў.
На старасці іх не згубіў, а трымаю.
З сучасных беларускіх паэтаў да туюга звярнуўся Эдуард Акулін («…Паўднёвае сонца лавінай з гары», «…Нялюбай цела - вабнасць-чары», «…Слодыч слоў не бяру на веру»).
l>
Падобныя старонкі
слоўнік/туюг.1755963641.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin