Туюг — чатырохрадковік з трыма аманімічнымі ці каламбурнымі рыфмамі, які рыфмуецца па схеме ааба. Пашыраны ў паэзіі цюркамоўных народаў.
Першыя беларускія туюгі напісаў Рыгор Крушына. Вось адзін з іх:
Хай позна! Прызнанне тваё атрымаю.
Ёсць скарб у мяне. Не адзін, а тры маю:
Паэзію, мрою і нашу любоў.
На старасці іх не згубіў, а трымаю.
З сучасных беларускіх паэтаў да туюга звярнуўся Эдуард Акулін («…Паўднёвае сонца лавінай з гары», «…Нялюбай цела - вабнасць-чары», «…Слодыч слоў не бяру на веру»).
l>