Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:сімвал

Гэта старая версія дакумента!


Сімвал

Сімвал (ад гр. symbolon - умоўны знак) - від тропа, умоўнае абазначэнне сутнасці якой-небудзь з'явы, паняцця пэўным прадметам ці слоўна-вобразным знакам.
У той час як умоўная сувязь алегорыі з абазначаемым паняццем мае цалкам адназначны характар, сімвал вызначаецца шматзначнасцю, можа быць адрасаваны да розных з'яў рэчаіснасці.
Беларуская народна-паэтычная творчасць выпрацавала цэлую катэгорыю сімвалаў. Тут і птушкі (сокал - сімвал мужчыны, голуб і галубка - сімвал закаханай пары), і дрэвы (зялёны дубочак - сімвал хлопца, каханага, каліна - сімвал дзяўчыны), і з'явы прыроды (рака, Дунай - сімвал разлукі), і лічбы («шчаслівыя» лічбы тры, сем, дзевяць), і колеры (жоўты - сімвал здрады, чорны - сімвал жалобы).
Літаратура асвоіла ўсё багацце народнай сімволікі. Разам з тым пісьменнікі стварылі шэраг сваіх сімвалічных вобразаў, неабходных для выяўлення ідэйнай задумы ў тых ці іншых творах. Так, у творчасці Максіма Танка значэнне вобраза-сімвала набыла сасна. Яна сімвалізуе сабой вонкава накідкаю, затое «вечназялёную» прыгажосць роднай зямлі, яе жыццястойкасць, неадольнасць ніякай зімой («Сон над Нёманам», «Ля гэтых сосен», «Нарачанскія сосны» і інш.). На шырокім выкарыстанні сімвалаў заснаваны такі літаратурны напрамак, як сімвалізм.

слоўнік/сімвал.1755963640.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki