Сямірадковік

Сямірадковік — верш з сямі вершарадоў, завершаных па метрычнаму, інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы. Рыфмоўка можа быць рознай. Сустракаецца рэдка.
Сямірадковікам напісаны, у прыватнасці, вершы А. Русецкага «…У белым-белым ты ў закутак мой», Алега Лойкі «…Ручаёў лясных я не мінаю», Ніны Мацяш «…Надзея, патрабуй жыцця! ». Вось сямірадковік Ніны Мацяш:

Надзея, патрабуй жыцця!
Хай здані логікі і явы
Шабасяць —
Ты на іх управа,
Адной табой хварэе права
Паверыць у вясны працяг,
У сэнс бязлітасны быцця, —
Надзея, патрабуй жыцця!


Ніл Гілевіч апублікаваў некалькі цыклаў сямірадковікаў.