слоўнік:рэхаверш
Гэта старая версія дакумента!
Рэхаверш
Рэхаверш — від верша, у якім сумежныя радкі зарыфмаваны рэхарыфмай. Няцотныя радкі рэхаверша звычайна доўгія, у той час як цотныя — кароткія, з аднаскладовых ці двухскладовых слоў.
Вось пачатак жартоўнага рэхаверша А. Русака «Цімох» (ён стаў папулярнай песняй):
Як правёў мяне Цімох,
Ох, ох!
Было цёмна на дварох,
Ох, ох!
«Ну, Цімошка, дык бывай»,
Ай, ай!
А ён кажа: «Пачакай»,
Ай, ай!
слоўнік/рэхаверш.1755859482.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1