Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:рэхаверш

Рэхаверш

Рэхаверш — від верша, у якім сумежныя радкі зарыфмаваны рэхарыфмай. Няцотныя радкі рэхаверша звычайна доўгія, у той час як цотныя — кароткія, з аднаскладовых ці двухскладовых слоў.
Вось пачатак жартоўнага рэхаверша А. Русака «Цімох» (ён стаў папулярнай песняй):

Як правёў мяне Цімох,

Ох, ох!

Было цёмна на дварох,

Ох, ох!

«Ну, Цімошка, дык бывай»,

Ай, ай!

А ён кажа: «Пачакай»,

Ай, ай!

слоўнік/рэхаверш.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki