Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:рэфрэн

Гэта старая версія дакумента!


Рэфрэн

Рэфрэн (франц. refrain - прыпеў) — радок ці некалькі вершаваных радкоў, якія паўтараюцца ў нязменным або некалькі змененым выглядзе праз пэўную колькасць строфаў верша.
Так, у «Песні вольнага чалавека» Янкі Купалы кожнаму катрэну спадарожнічае рэфрэн:

Душой я вольны чалавек,
І гэткім буду цэлы век!


У рэфрэне звычайна заключана галоўная думка твора. Паўтараючыся, рэфрэн садзейнічае замацаванню гэтай думкі ў свядомасці чытача.

слоўнік/рэфрэн.1755860348.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:59 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki