слоўнік:рыфмoід
Рыфмoід
Рыфмoід — спарадычнае сугучча, што час ад часу з’яўляецца ў рыфмаванай прозе ці ў некаторых нерыфмаваных відах верша (антычны верш, белы верш, верлібр).
Рыфмоіды не выконваюць усіх тых функцый, якія ў вершаваным творы выконвае рыфма, тым не менш яны ўплываюць на агульны гукапісны лад твора, яго рытма-інтанацыйны малюнак.
слоўнік/рыфмoід.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin