слоўнік:рыфмарый
Рыфмарый
Рыфмарый — сукупнасць рыфмаў, якія выкарыстоўвае пэўны паэт ці цэлая паэзія ў пэўны гістарычны адрэзак часу. Напрыклад: рыфмарый Янкі Купалы, рыфмарый беларускай паэзіі XIX ст. і г. д.
Часам рыфмарыямі называюць слоўнікі рыфмаў нейкага паэта або ўсёй нацыянальнай паэзіі.
слоўнік/рыфмарый.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin