Рубаі — чатырохрадковік пераважна медытатыўнага ці філасофскага характару з рыфмоўкай ааба.
Надзвычай пашыраны ў цюркамоўнай і персідскамоўнай паэзіі, адкуль прыйшоў і ў паэзію ўсходніх славян.
Украінскі паэт Д. Паўлычка выдаў нават цэлы зборнік «Рубаі»(1987).
Часам выкарыстоўваецца ў ролі страфы пры напісанні асобных твораў («На радзіме Абая» Максіма Танка, «Пад цымбалы» Максіма Лужаніна).
Вось адзін з лірычных рубаі беларускага паэта Рыгора Крушыны:
Смага радасці і шчасця. Ты, пакліканая мной,
У праменні-зіхаценні. Грудзі дыхаюць вясной.
Я з табой. Я адчуваю маладосці прыварот.
Я спяваю. Слова грае ясным цудам, навіной.