Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:раманс

Гэта старая версія дакумента!


Раманс

Раманс (іспан. romance, ад познелац. romance — па-раманску) — адзін з жанраў песні; невялікі лірычны верш (пераважна пра каханне) напеўнага, меладычнага характару.
Паэт часам піша раманс, наперад разлічваючы, што кампазітар пакладзе яго ня музыку («Раманс» Максіма Багдановіча, «Раманс» Ю. Гаўрука і інш.).
Да раманса звярталіся многія беларускія паэты — Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Пятрусь Броўка, Уладзімір Жылка, Алесь Салавей, Эдзі Агняцвет і іншыя. Ёсць «Раманс» і ў Рыгора Крушыны.
Узніклі своеасаблівыя жанравыя разнавіднасці раманса — сатырычны і гумарыстычны («Раманс», «Выхаваўчы раманс» Максіма Танка).

Падобныя старонкі

  • алесь-салавей/алесь-салавей-раманс-няма-нідзе
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-раманс
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-раманс
слоўнік/раманс.1755861245.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki