Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:полістрафічнасць

Гэта старая версія дакумента!


Полістрафічнасць

Полістрафічнасць — такая з’ява ў вершаваным творы, калі паслядоўна або адвольна чаргуюцца розныя строфы, графічна аддзеленыя адна ад другой.
Да полістрафічных адносяцца разнастрофныя вершы, а таксама вершы раўнастрофныя з сіметрычным чаргаваннем двух ці больш відаў строфаў.
Полістрафічнымі звычайна бываюць буйныя вершаваныя творы, кожная частка якіх падчас пішацца сваёй страфой. Так, у дзесяці раздзелах паэмы Янкі Купалы «Безназоўнае» ўжываюцца чатырохрадкоўі васьмі і шасцірадкоўі двух рыфмова-клаўзуальных схем. У паэме Максіма Танка «Нарач» сустракаюцца і чатырохрадкоўі самых розных мадыфікацый, і пяцірадкоўе, і астрафічны верш.
Полістрафічнасць надае вершаванаму твору разнастайнасць формы, дапамагае лепш выявіць змены лірычнага перажывання паэта і яго герояў.

слоўнік/полістрафічнасць.1755957937.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 14:05 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki