Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:паліндром

Паліндром

Паліндром (гр. polindromeo — той, хто вяртаецца), або пярэварацень — літаратурны твор, радкі якога прачытваюцца не толькі злева направа, але і справа налева, захоўваючы той самы сэнс. Засноўваецца на паліндрамічных магчымасцях асобных слоў (тут, боб) ці выразаў (бурт труб; Аліса касіла, а Ліза вазіла).
Паліндром — своеасаблівая літаратурная гульня, якая выяўляе магчымасці пэўнай нацыянальнай мовы і ступень валодання гэтай мовай самім вершапісцам. У беларускай паэзіі быў пашыраны асабліва ў часы барока, у тым ліку ў творчасці Сімяона Полацкага. У пасляваенны час адрадзіўся ў паэзіі Рыгора Крушыны. Вось, у прыватнасці, яго «Паліндром» (1975):

Я — сіла. Маліся!
Міла палім.
Тонкі кнот…
Толам умалот.

Я — сіла. Маліся!
На гару — гураган.
Ура! Зару —
На барабан.

Паэт В. Жыбуль стварыў першую беларускую паэму-паліндром. «Рогі гор» і апавяданне-паліндром «Хам у думах».

слоўнік/паліндром.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki