Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:навукова-папулярная-літаратура

Навукова-папулярная літаратура

Навукова-папулярная літаратура - сукупнасць літаратурных твораў, асноўная мэта якіх — у даступнай, папулярнай форме данесці да чытача пэўныя навуковыя звесткі.
Доля вымыслу мастацкага ў такой літаратуры, як і ў дакументальна-мастацкай літаратуры, нязначная, бо на першым месцы тут не вобраз-персанаж, нават не вобраз самога аўтара, а пададзеныя жыва, падчас займальна нейкія факталагічныя звесткі. Такія краязнаўчыя эсэ Юзафа Крашэўскага («Пінск і яго ваколіцы»), Паўла Шпілеўскага («Падарожжа па Палессі і Беларускім краі»), Максіма Багдановіча («Чырвоная Русь», «Браты-чэхі»), В. Вольскага («Афрыканскае падарожжа»), «Пералётныя птушкі» Цёткі, біяграфічны нарыс Л. Савік пра «бацьку амерыканскай касманаўтыкі» беларуса Барыса Кіта («Беларускі космас») і інш.

слоўнік/навукова-папулярная-літаратура.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:01 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki