слоўнік:квантытатыўнае-вершаванне
Квантытатыўнае вершаванне
Квантытатыўнае вершаванне (ад лац. quantіtas — колькасць) — тып вершавання, у якім у аснове суразмернасці вершаваных радкоў — колькасць складоў пэўнай працягласці вымаўлення.
Да квантытатыўнага вершавання адносіцца антычнае вершаванне, што выкарыстоўвалася і зараз выкарыстоўваецца ў мовах, дзе працягласць вымаўлення галосных гукаў выконвае сэнсаваадрозную ролю (старажытнагрэчаская, лацінская, арабская, санскрыт і іншыя).
Падобныя старонкі
слоўнік/квантытатыўнае-вершаванне.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin