слоўнік:канцона
Гэта старая версія дакумента!
Канцона
Канцона (ад італ. canzone — песня) — сярэдневяковы інтымна-лірычны страфічны (звычайна на 3-7 строфаў) верш са складаным чаргаваннем доўгіх і кароткіх радкоў.
У Дантэ, Петраркі, Бакачыо і іншых канцона сустракаецца выключна ў інтымнай лірыцы. У выніку сам тэрмін падчас ужываецца для назвы прысвечаных жанчыне вершаў, незалежна ад самой іх формы. Такія канцоны ў беларускай паэзіі ёсць у У. Клішэвіча, Міхася Кавыля, Эдуарда Акуліна, Рыгора Крушыны
l>
Падобныя старонкі
- эдуард-акулін/эдуард-акулін-канцона
- рыгор-крушына/рыгор-крушына-канцона
слоўнік/канцона.1755861240.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1