слоўнік:калізія
Гэта старая версія дакумента!
Калізія
Калізія (ад лац. collisio — сутыкненне) — супярэчнасць, проціпастаўленне характараў або характараў і абставін, якое рухае дзеянне ў творы, вымушае герояў рабіць пэўныя ўчынкі, выказваць думкі, выклікае пэўныя перажыванні.
Паняцце калізіі блізкае да паняцця канфлікт, але не тоеснае яму. Яно больш шырокае і азначае не проста сутыкненне асобных характараў, а супярэчнасці паміж героем і абставінамі, героем і асяроддзем, супярэчнасць унутры самога характару героя і г. д.
слоўнік/калізія.1755859475.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1