Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:калізія

Калізія

Калізія (ад лац. collisio — сутыкненне) — супярэчнасць, проціпастаўленне характараў або характараў і абставін, якое рухае дзеянне ў творы, вымушае герояў рабіць пэўныя ўчынкі, выказваць думкі, выклікае пэўныя перажыванні.
Паняцце калізіі блізкае да паняцця канфлікт, але не тоеснае яму. Яно больш шырокае і азначае не проста сутыкненне асобных характараў, а супярэчнасці паміж героем і абставінамі, героем і асяроддзем, супярэчнасць унутры самога характару героя і г. д.

слоўнік/калізія.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki