Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:дэтэктыўная-літаратура

Дэтэктыўная літаратура

Дэтэктыўная літаратура (англ. detective — сышчык, ад лац. detectio — раскрываць) — эпічныя і драматычныя творы, у якіх раскрываецца нейкая таямніца, звязаная са злачынствам.
Заснавальнікам дэтэктыўнай літаратуры лічыцца амерыканскі пісьменнік Э. По («Забойства на вуліцы Морг», 1841). Шырокую вядомасць набылі творы Артура Конан-Дойля (стварыў вобраз сышчыка-аматара Шэрлака Холмса), Г. Чэстэртана, Агаты Крысці, Жоржа Сіменона, А. Адамава, Ю. Сямёнава і інш.
У беларускім прыгожым пісьменстве дэтэктыўная літаратура вялікага пашырэння не набыла. Паэтыка дэтэктыўнай літаратуры (займальны сюжэт, вострая інтрыга, прынцып загадкавасці, невядомасці і іншае) паўплывала на асобныя творы («42 дакументы» Міхася Зарэцкага, "Сэрца на далоні" Івана Шамякіна, «Падзенне Хвядоса Струка» П. Кавалёва). Уладзімір Караткевіч распачаў у нас жанр гістарычнага дэтэктыва ("Дзікае паляванне караля Стаха", "Чорны замак Альшанскі"). Да дэтэктыўнай літаратуры звяртаюцца Георгій Марчук («Крык на хутары», «Прызнанне ў забойстве»), М. Шайбак («Забойства на каляды»), М. Клімковіч («Сцэнарый смерці») і некаторыя іншыя пісьменнікі.

слоўнік/дэтэктыўная-літаратура.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:01 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki