Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:дэталь-мастацкая

Дэталь мастацкая

Дэталь мастацкая (франц. detaІl — падрабязнасць) — такая падрабязнасць літаратурнага твора, якая з асаблівай сілаю абуджае ўяўленне і творчую думку чытача, нясе значную ідэйна-эмацыянальную і сэнсавую нагрузку. Такімі могуць быць асобныя падрабязнасці пейзажу, партрэта, побыту, маўлення і дзеяння персанажа і гэтак далей. Па словах К. Паустоўскага, мастацкая дэталь «знаходзіцца ў адным шэрагу з удалым вобразам».
Антон Чэхаў у лісце да брата пісаў: «У цябе выйдзе месячная ноч, калі ты напішаш, што на грэблі каля млына яскравай зорачкай паблісквала шкельца ад разбітай пляшкі і пакаціўся шарам чорны цень сабакі ці воўка і г. д. ».
Майстрамі мастацкай дэталі з'яўляюцца Якуб Колас, Максім Гарэцкі, Іван Мележ, Янка Брыль, Васіль Быкаў, Іван Пташнікаў, Анатоль Кудравец, Алесь Жук, Генрых Далідовіч і інш.
Часам мастацкая дэталь лейтматывам праходзіць праз увесь твор, вызначаючы нават ягоную назву («На ростанях» Якуба Коласа, «Плач перапёлкі» Івана Чыгрынава, «Адзін лапаць, адзін чунь» Міхася Стральцова і іншыя).

слоўнік/дэталь-мастацкая.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki