Двухрадковік

Двухрадковік — манастрафічны двухрадковы верш. У паэзіі ўжываецца перш за ўсё ў такіх жанрах, як надпіс, афарызм, эпітафія, эпіграма:

Выбіўся з рытму часу —
Падаю ў бездань часу.
(Алесь Разанаў)

Зайздрасць непакоіла свінню:
За што хамут павесілі каню?
(П. Шыбут. «Зайздрасць»)