Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:дайна

Дайна

Дайна — літоўская і латышская народная песня.
Літоўскія дайны — накшталт беларускіх лірычных песень розных жанраў каляндарна-абрадавага і сямейна-абрадавага цыклаў (гл.: абрадавая паэзія).
Латышскія дайны нагадваюць нашы прыпеўкі: чатырохскладовікі, напісаныя Х4 з цэзурай пасярэдзіне.
Фалькларыст К. Барон у свой час запісаў амаль 218 тысяч латышскіх дайнаў і выдаў іх у шасці тамах (1894-1915). Асобныя з іх у перакладзе П. Масальскага на беларускую мову ўвайшлі ў зборнік «Дайны» (1987).

слоўнік/дайна.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki