Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:гістарызмы

Гістарызмы

Гістарызмы – словы, якія абазначаюць прадметы, з'явы і паняцці, што з цягам часу выйшлі з ужытку («аршын», «грыўня», «дзіда», «камбед», «лікбез», «нарком», «нэп» і інш.). У адрозненне ад архаізмаў гістарызмы не маюць сінонімаў у сучаснай мове, таму найчасцей выкарыстоўваюцца ў навуковай і мастацкай літаратуры для стварэння каларыту пэўнай эпохі, узнаўлення рэальных гістарычных абставін і мовы герояў: «Наслалі нам асаднікаў, жандараў і ўраднікаў, і іншае брыды» (Якуб Колас, «Панская ласка»), «На сценах віселі старыя чаканы, двухручныя мячы, кальчугі» (Уладзімір Караткевіч, «Каласы пад сярпом тваім»).

слоўнік/гістарызмы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki