Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:гумарэска

Гумарэска

Гумарэска (ням. humoreske, ад англ. humour — гумар) — невялікае апавяданне (навела, абразок), у якім мякка, але дасціпна высмейваюцца створаныя ўявай пісьменніка з'явы, падзеі, асобы. У аснове гумарэскі — нейкі выпадак, здарэнне.

Узнікла з фальклору (гумарыстычная казка, анекдот, народны жарт). Майстрамі гумарэскі былі Антон Чэхаў, Д. Мінаеў, Саша Чорны, Астап Вішня, А. Кавінька і інш., з беларускіх пісьменнікаў — Францішак Багушэвіч («Дзядзіна»), Ядвігін Ш. («Пазыка», «Вучоны бык»), Якуб Колас («Чорт», «Недаступны») і інш.

Гумарэскі пісалі і пішуць Андрэй Макаёнак, Іван Грамовіч, М. Скрыпка, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, М. Пянкрат, М. Вяршынін, М. Чарняўскі і інш.

слоўнік/гумарэска.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki