Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:віланэль

Гэта старая версія дакумента!


Віланэль

Віланэля (віланэль) (італ. vіllanella, ад лац. vіllanus — сялянскі, вясковы), — лірычны верш, які складаецца звычайна з шасці тэрцэтаў, цесна звязаных паўтарэннем асобных радкоў і скразной рыфмай. Сярэднія радкі ўсіх трохрадкоўяў віланэлі рыфмуюцца паміж сабой. Пачатковы і заключны радкі першага трохрадкоўя (дарэчы, таксама звязаныя рыфмай) папераменна паўтараюцца ва ўсіх наступных тэрцэтах (на месцы трэцяга радка). Завяршае віланэль трэці радок першага тэрцэта.
Узнік гэты верш у XV ст. у італьянскай народнай паэзіі, затым пашырыўся ў Францыі, з XІX ст. — у Англіі і некаторых іншых краінах. Прыклад віланэлі ў рускай паэзіі пакінуў В. Брусаў («Всё это было сон мгновенный»).
Першую беларускую віланэль напісаў Міхась Кавыль («Вілянэль», 1957). Удалая віланэль належыць Рыгору Крушыну («Вілянэль» — у зборніку «Сны і мары», 1975).
Ужо ў наш час віланэль напісалі С. Панізнік («Дзень развітання»), С. Кавалёў («Віланела»), Эдуард Акулін («Віланэль») і інш.

Падобныя старонкі

  • эдуард-акулін/эдуард-акулін-віланэль
  • міхась-кавыль/міхась-кавыль-вілянэль
  • рыгор-крушына/рыгор-крушына-вілянэль
слоўнік/віланэль.1755861240.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki