Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:аўтар

Аўтар

Аўтар (лац. auctor — віноўнік, заснавальнік) — пісьменнік, стваральнік арыгінальнага твора: верша, паэмы, апавядання, рамана, п'есы і гэтак далей (гл. твор літаратурны). Апрача стваральнікаў літаратурна-мастацкіх твораў, да аўтараў адносяцца літаратурныя крытыкі, перакладчыкі, сцэнарысты, лібрэтысты і іншыя творчыя работнікі.

У шырокім сэнсе аўтар — стваральнік пэўных духоўных каштоўнасцей у галіне мастацтва, навукі, тэхнікі (аўтар оперы, скульптуры, жывапіснага палатна, архітэктурнага праекта, навуковага адкрыцця, тэхнічнага вынаходніцва і гэтак далей).

слоўнік/аўтар.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki