Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:аповед

Аповед

Аповед — аўтарскае маўленне, увасобленае ва ўсім тэксце эпічнага твора (рамана, аповесці, апавядання і г. д.), за выключэннем простай мовы персанажаў. У аповед уваходзяць адлюстраванне падзей і ўчынкаў, апісанні ( від аповеда, у якім малюецца партрэт, пейзаж, інтэр'ер і г. д.), разважанні (персанажаў і самога аўтара), няўласна-прамое маўленне герояў (гл. унутраны маналог). Аповед можа весціся ад першай або трэцяй асобы. У адпаведнасці з гэтым суб'ект аповеду — апавядач — можа збліжацца з аўтарам, непасрэдна выяўляць яго думкі, адносіны да таго, пра што апавядаецца, ці дыстанцыравацца ад яго, выступаць у ролі своеасаблівага персанажа твора, ад імя якога і вядзецца аповед (накшталт «пасечніка Рудога Панько» з «Вечаров на хутаре у Диканьки» М. Гогаля). Характар аповеду залежыць не толькі ад самога пісьменніка, але і ад традыцый літаратурнага метаду. Так, сентыменталізм і рамантызм надаваў аповеду выразна суб'ектыўны пачатак. Што да рэалізму, то тут аўтарскі суб'ектыўны пачатак усё больш выцясняецца і замяняецца суб'ектыўнасцю персанажаў.

слоўнік/аповед.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 14:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki