Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:антыфразіс

Гэта старая версія дакумента!


Антыфразіс

Антыфразіс (ад грэч. antiphrasis — ужыванне слова ў супрацьлеглым значэнні) — стылістычная фігура, адна з разнавіднасцей іроніі. Звычайна сустракаецца ў сатырычных творах. Напрыклад, у байцы Кандрата Крапівы «Мандат» Асёл, якому «памылкова выдалі мандат», характарызуецца наступным чынам:

Такога ўраз задаў разумнік тону,
Такога шуму нарабіў, такога звону,
Што не спрачаліся жывёлы ані крышку
I палічылі ўсе Асла за шышку.
— Ну й розум! Вось дык галава!

слоўнік/антыфразіс.1755964408.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki