слоўнік:антрапамарфізм
Антрапамарфізм
Антрапамарфізм (ад грэч. antropos — чалавек i morphe — форма) — адна з разнавіднасцей метафары, увасаблення, калі які-небудзь прадмет ці з’ява надзяляецца ўласцівасцямі або якасцямі чалавека. Вось як паэт расказвае пра бярозу:
Стаіць яна ў зрэбнай кашулі
Адна на пагосце.
Варожыя кулі
Пакінулі след на бяросце.
Стралялі чужынцы, ды дудам бярозка ўцалела.
(Аркадзь Куляшоў. Бяроза)
слоўнік/антрапамарфізм.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin