Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:антанамазія

Гэта старая версія дакумента!


Антанамазія

Антанамазія (антанамасія) (грэч. antonomasia — перайменаванне ) —
1. Стылістычная фігура, у якой замест уласнага назоўніка ўжываецца перыфраза: аўтар паэмы «Курган» замест Янка Купала; у вершы Кандрата Крапівы «Гебельс брэша — вецер носіць» прозвішча Гебельса не называецца, але выразна падразумяваецца: «Каб прыкрасіць крыху справы Гітлераўскай банды, У Берліне ёсць плюгавы Доктар прапаганды».
2. Троп, заснаваны на выкарыстанні ўласнага імя замест агульнага назоўніка: «баязлівец» — Туляга (з п'есы Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім").
«Свет, у якім мы жывём — Не наш. Яго даўно закаханыя параздавалі Сваім Дульцынеям, Джульетам» [г. зн. сваім каханым], Максім Танк.

слоўнік/антанамазія.1755963614.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki