слоўнік:аналогія
Гэта старая версія дакумента!
Аналогія
Аналогія (ад грэч. analogia — адпаведнасць, падабенства) — прыём супастаўлення, параўнання блізкіх або падобных з’яў з мэтай іх характарыстыкі адной праз другую ў навуковай літаратуры.
У мастацкай літаратуры аналогія — разнавіднасць разгорнутага параўнання:
А маладзенькія ялінкі
Пад белым пухам чуць заметны,
Яны так мілы, так прыветны,
Бы тыя красачкі-дзяўчаткі,
Надзеўшы гожыя апраткі.
(Якуб Колас. Новая зямля)
слоўнік/аналогія.1755964408.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin