Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:аналогія

Аналогія

Аналогія (ад грэч. analogia — адпаведнасць, падабенства) — прыём супастаўлення, параўнання блізкіх або падобных з’яў з мэтай іх характарыстыкі адной праз другую ў навуковай літаратуры.

У мастацкай літаратуры аналогія — разнавіднасць разгорнутага параўнання:

А маладзенькія ялінкі
Пад белым пухам чуць заметны,
Яны так мілы, так прыветны,
Бы тыя красачкі-дзяўчаткі,
Надзеўшы гожыя апраткі.
(Якуб Колас. Новая зямля)

слоўнік/аналогія.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki