Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:анакрэантычная-паэзія

Гэта старая версія дакумента!


Анакрэантычная паэзія

Анакрэантычная паэзія – лёгкая жыццярадасная лірыка, пазбаўленая суму і глыбокіх перажыванняў. Назва паходзіць ад імя старажытнагрэчаскага паэта Анакрэонта, асноўнымі матывамі песень якога былі каханне, бестурботная весялосць, віно.
Анакрэантычныя вершы ў Францыі пісалі А. Шэнье, Вальтэр, П. Беранжэ; у Германіі – І. Глейм, Г. Лесінг; у Расіі – М. Ламаносаў, А. Пушкін і іншыя.
У беларускай літаратуры матывы анакрэантычнай паэзіі можна знайсці ў творчасці Максіма Багдановіча.


Крыніца: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А – Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1996. – 552с.

Падобныя старонкі

  • іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-беларуская-паэзія-яе-тэмы-і-воб
  • іншае/сучасная-літаратура-беларусі/сучасная-паэзія-беларусі
  • пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі
  • аркадзь-куляшоў/паэзія-аркадзя-куляшова-яе-тэматыка-грам
  • ніл-гілевіч/матывы-і-вобразы-паэзіі-ніла-гілевіча
слоўнік/анакрэантычная-паэзія.1755861240.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki