слоўнік:анакрэантычная-паэзія
Анакрэантычная паэзія
Анакрэантычная паэзія – лёгкая жыццярадасная лірыка, пазбаўленая суму і глыбокіх перажыванняў. Назва паходзіць ад імя старажытнагрэчаскага паэта Анакрэонта, асноўнымі матывамі песень якога былі каханне, бестурботная весялосць, віно.
Анакрэантычныя вершы ў Францыі пісалі А. Шэнье, Вальтэр, П. Беранжэ; у Германіі – І. Глейм, Г. Лесінг; у Расіі – М. Ламаносаў, А. Пушкін і іншыя.
У беларускай літаратуры матывы анакрэантычнай паэзіі можна знайсці ў творчасці Максіма Багдановіча.
Крыніца: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А – Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 1996. – 552с.
Падобныя старонкі
слоўнік/анакрэантычная-паэзія.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:01 — vedybeadmin