слоўнік:анаграма
Анаграма
Анаграма (ад грэч. ana – пера- і gramma – літара) –
1. Слова або словазлучэнне, утворанае перастаноўкай гукаў, літар ці складоў: камар - Макар - рамка - марка;
2. Спосаб старажытнага вершаскладання, пры якім асобныя фанемы самага важнага слова паўтараюцца ў іншых словах гэтага твора, ад чаго ўтварылася так званая анаграмная рыфма – рыфма, у якой можна ўбачыць ці пачуць анаграмы: лавы - валы, верш - рвеш, дзіва - вадзі.
слоўнік/анаграма.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin