Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:амфібрахій

Амфібрахій

Амфібрахій (ад грэч . amphі — кругом і brachуs — кароткі) —
1. Адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на чаргаванні ў вершаваных радках амфібрахічных стопаў; схема гэтага метра наступная: —|— —|— —|—…;
2. Від трохскладовай стапы, у якой доўгі склад знаходзіцца паміж кароткіх (антычнае вершаванне) або націскны — паміж ненаціскных (сілаба-танічнае вершаванне): —|—.
Амфібрахій — пашыраная стапа ў беларускай паэзіі, выкарыстоўваецца для выяўлення разнастайных думак і пачуццяў:

Вайсковыя могілкі Мінска
Не будуць варот зачыняць.
Спыніся — далёкі ці блізкі —
Тут маршалы нацыі спяць.

Купала і Колас……
Раптоўна
Адчуеш свабодна зусім —
Не толькі радком загалоўным —
Ты ўсім абавязаны ім.
(Р. Семашкевіч)

Як лёгка наперад глядзець —
Калі табе дваццаць.
Адзвоніць асенняя медзь —
Як цяжка назад аглядацца…
(Васіль Зуёнак)

слоўнік/амфібрахій.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:55 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki