Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:альтэрнанс

Гэта старая версія дакумента!


Альтэрнанс

Альтэрнанс (ад лац. alterno — чаргуюся) — сукупнасць правіл чаргавання розных па характару рыфмаў (мужчынскіх, жаночых і дактылічных) у вершаваных строфах. Такія правілы распрацоўваліся і прымяняліся (спачатку ў французскай паэтыцы, а з XVIII ст. — і ва ўсходнеславянскай) для таго, каб пазбавіць строфы аднастайнасці, зрабіць іх больш рухомымі па форме, здольнымі выяўляць разнастайныя думкі і пачуцці.
Асаблівае значэнне мае альтэрнанс для цвёрдых форм верша (секстына, актава, санет і гэтак далей), у якіх якасць рыфмаў і характар рыфмоўкі строга вытрымліваюцца.

слоўнік/альтэрнанс.1755859475.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki