Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:алегорыя

Гэта старая версія дакумента!


Алегорыя

Алегорыя (гр. allegoria, ад allos — іншы і agoreuo — гавару) - своеасаблівае паэтычнае іншасказанне, у якім думка ці паняцце перадаецца праз абмалёўку пэўных прадметаў, з'яў рэчаіснасці. У адрозненне ад метафары, алегорыя ахоплівае не частку твора, а ўвесь твор цалкам. У фальклоры вядома, напрыклад, нямала алегарычных вобразаў жывёл, якія выступаюць носьбітамі пэўных чалавечых рысаў: лісіца – хітрасці, заяц – баязлівасці, асёл - упартасці і г. д. Алегарычны сэнс маюць некаторыя прыказкі і прымаўкі («Найшла каса на камень», «Валачыў воўк, павалакуць і воўгка»), народныя песні (у іх смерць нярэдка падаецца ў алегарычным вобразе вяселля), казкі (перш за ўсё жывёльны і раслінны эпас). Такія літаратурныя жанры, як байка, казка, прытча, амаль поўнасцю трымаюцца на алегорыі. Часта алегорыю выкарыстоўваў Якуб Колас ("Казкі жыцця", асобныя аўтарскія адступленні ў «Сымоне-музыку» і «Рыбаковай хаце» і інш.). Да алегорыі ў розны час звярталіся пісьменнікі як да своеасаблівай эзопавай мовы – іншасказання, што давала магчымасць ва ўмовах цэнзуры выказаць самыя прагрэсіўныя думкі («Хмаркі» Францішка Багушэвіча, «Яшчэ прыйдзе вясна» Янкі Купалы, «Пагоня» Максіма Багдановіча, «Сявец» Цішкі Гартнага і інш.). У свой час вялікае рэвалюцыянізуючае ўздзеянне на працоўных аказвалі алегарычныя творы Цёткі - апавяданне "Прысяга над крывавымі разорамі", верш "Мора. Рэвалюцыя народная" і інш.

Падобныя старонкі

  • алегарычныя-апавяданні-якуба-коласа-казк
слоўнік/алегорыя.1755957936.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 14:05 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki