Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:акварэль

Гэта старая версія дакумента!


Акварэль

Акварэль (ад франц. aquarelle — празрыстая вадзяная фарба) — невялікі пейзажны верш, у якім асноўнае месца займаюць яскравыя зрокавыя, пластычныя вобразы. Тэрмін запазычаны з мастацтва жывапісу, дзе ім абазначаюць твор, выкананы вадзянымі фарбамі.
Вось чатырохрадковік Ларысы Геніюш «Акварэль»:

Сонца болей золата не плавіць,
Коціцца па небе, бы клубок,
Стрыжаную галаву атаваў
Подых рэчкі дымам завалок…


Вершы-акварэлі сустракаюцца ў Паўлюка Труса (уступ да паэмы «Дзесяты падмурак»), Янкі Сіпакова («Лета. Акварэль») Эдуарда Акуліна («Акварэль») і некаторых іншых беларускіх паэтаў.

Падобныя старонкі

  • эдуард-акулін/эдуард-акулін-акварэль
слоўнік/акварэль.1755861240.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:14 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki