Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:абстракцыянізм

Абстракцыянізм

Абстракцыянізм (ад лац. abstrahere — аддаляць) — адна з плыней мадэрнізму, якая праявілася галоўным чынам у выяўленчым мастацтве — жывапісе, графіцы, скульптуры. Заснаваны на ідэалістычным светапоглядзе і светаўспрыманні, якія адмаўляюць магчымасць пазнання аб’ектыўнага свету, проціпастаўлены рэалістычнаму паказу жыцця ў мастацтве.
У мастацкай літаратуры абстракцыянізм праяўляецца ў п’есах тэатра абсурду, дзеянне і вобразы якіх цалкам пазбаўлены гістарычных, сацыяльных і нацыянальных адзнак, нярэдка і элементарнага жыццёвага сэнсу. У прозе і паэзіі — у творах з зашыфраваным, незразумелым для чытача зместам, з фармалістычнымі выкрутасамі, без знакаў прыпынку.

слоўнік/абстракцыянізм.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki