слоўнік:абрыў
Гэта старая версія дакумента!
Абрыў
Абрыў — стылістычная фігура; па форме — няпоўная, недасказаная фраза, якая ўжываецца для таго, каб перадаць вострыя перажыванні, моцную ўсхваляванасць.
Так, напрыклад, у рамане «Трэцяе пакаленне» Кузьма Чорны паказвае спалоханасць краўца, калі той сустрэўся ў лесе з бандытамі:
— Братачка… (кравец праз сілу выдыхнуў з грудзей). Я… братачка… Адкуль жа вы, братачка, ведаеце, што я на тым тыдні шыў у Ярмалінскага?
слоўнік/абрыў.1755957791.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 14:03 — vedybeadmin