Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:іншае:філаматы-і-філарэты

Адрозненні

Тут паказаны адрозненні паміж двума версіямі гэтай старонкі.

Спасылка на гэта параўнанне

Папярэдняя версія справа і злеваПапярэдняя версія
Наступная версія
Папярэдняя версія
творы:іншае:філаматы-і-філарэты [2025/08/23 15:42] vedybeadminтворы:іншае:філаматы-і-філарэты [2025/08/23 15:55] (бягучы) vedybeadmin
Радок 7: Радок 7:
  
 ====== Філаматы і філарэты ====== ====== Філаматы і філарэты ======
-Тайныя студэнцкія таварыствы філаматаў і філарэтаў сфармаваліся на мяжы другога і трэцяга дзесяцігоддзяў ХІХ ст. у асяроддзі студэнтаў Віленскага ўніверсітэта. Тамтэйшыя бунтаўніцкія настроі ў пэўным сэнсе былі падрыхтаваныя той грамадска-палітычнай сітуацыяй, у якой гэтыя маладыя людзі выхоўваліся. У забраным краі кожная праява самастойнай, светлай думкі душылася, бо лічылася расійскімі ўладатрымальнікамі палітычна небяспечнай. На землях Беларусі і Літвы, што знаходзіліся ў каланіяльным стане, мясцовай таленавітай моладзі было асабліва цяжка зрабіць прафесійную кар’еру, надзвычай нялёгка рэалізаваць сябе ў літаратуры і мастацтвах. Да таго ж, улады з падазронасцю глядзелі на любыя спробы маладых людзей гуртавацца вакол якой-небудзь праграмы або дзеля якой-небудзь мэты. [[slounik>філаматы|Філаматы]] ("аматары навук") і [[slounik>філарэты|філарэты]] ("аматары дабрачыннасці"), выхаваныя не толькі на асветніцкай, але і на перадрамантычнай літаратуры, якраз мелі на мэце дзейнічаць супольна, разам змагацца за свае ідэалы. Таемныя таварыствы ставілі перад сабою задачы самаадукацыі; яны імкнуліся падрыхтаваць моладзь да грамадскай і патрыятычнай дзейнасці. Калі статут філаматаў, прыняты на першым пасяджэнні (1 кастрычніка 1817 г.), канцэнтраваў сваю ўвагу на творчым самаўдасканаленні сяброў таварыства і ўзаемадапамозе ў набыцці ведаў, дык у новым статуце, прынятым у 1818 г., адзначалася неабходнасць "спрыяння ўсеагульнай асвеце". Ні ў дакументах філаматаў, ні ў заявах філарэтаў аніякіх выразных палітычных мэтаў не фармулявалася – і тым не менш сяброў гэтых таварыстваў чакаў суровы пераслед з боку царскіх уладаў, па-мастацку асэнсаваны [[litpers>адам-міцкевіч|Адамам Міцкевічам]] у ІІІ частцы паэмы "[[творы/адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-дзяды|Дзяды]]". Знаходзячыся ў віленскай турме, філаматы і філарэты з натхненнем спявалі патрыятычныя гімны "Хай радасць з вачэй нашых блісне…" Міцкевіча, "З Пагоняй наш сцяг…" Міхала Рукевіча (1795-1841), "Песню філарэтаў" [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/антон-эдвард-адынец|Антонія Эдварда Адынца]] (1804-1885)…\\ +Тайныя студэнцкія таварыствы філаматаў і філарэтаў сфармаваліся на мяжы другога і трэцяга дзесяцігоддзяў ХІХ ст. у асяроддзі студэнтаў Віленскага ўніверсітэта. Тамтэйшыя бунтаўніцкія настроі ў пэўным сэнсе былі падрыхтаваныя той грамадска-палітычнай сітуацыяй, у якой гэтыя маладыя людзі выхоўваліся. У забраным краі кожная праява самастойнай, светлай думкі душылася, бо лічылася расійскімі ўладатрымальнікамі палітычна небяспечнай. На землях Беларусі і Літвы, што знаходзіліся ў каланіяльным стане, мясцовай таленавітай моладзі было асабліва цяжка зрабіць прафесійную кар’еру, надзвычай нялёгка рэалізаваць сябе ў літаратуры і мастацтвах. Да таго ж, улады з падазронасцю глядзелі на любыя спробы маладых людзей гуртавацца вакол якой-небудзь праграмы або дзеля якой-небудзь мэты. [[слоўнік/філаматы|Філаматы]] ("аматары навук") і [[слоўнік/філарэты|філарэты]] ("аматары дабрачыннасці"), выхаваныя не толькі на асветніцкай, але і на перадрамантычнай літаратуры, якраз мелі на мэце дзейнічаць супольна, разам змагацца за свае ідэалы. Таемныя таварыствы ставілі перад сабою задачы самаадукацыі; яны імкнуліся падрыхтаваць моладзь да грамадскай і патрыятычнай дзейнасці. Калі статут філаматаў, прыняты на першым пасяджэнні (1 кастрычніка 1817 г.), канцэнтраваў сваю ўвагу на творчым самаўдасканаленні сяброў таварыства і ўзаемадапамозе ў набыцці ведаў, дык у новым статуце, прынятым у 1818 г., адзначалася неабходнасць "спрыяння ўсеагульнай асвеце". Ні ў дакументах філаматаў, ні ў заявах філарэтаў аніякіх выразных палітычных мэтаў не фармулявалася – і тым не менш сяброў гэтых таварыстваў чакаў суровы пераслед з боку царскіх уладаў, па-мастацку асэнсаваны [[постаці/адам-міцкевіч|Адамам Міцкевічам]] у ІІІ частцы паэмы "[[творы/адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-дзяды|Дзяды]]". Знаходзячыся ў віленскай турме, філаматы і філарэты з натхненнем спявалі патрыятычныя гімны "Хай радасць з вачэй нашых блісне…" Міцкевіча, "З Пагоняй наш сцяг…" Міхала Рукевіча (1795-1841), "Песню філарэтаў" [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/антон-эдвард-адынец|Антонія Эдварда Адынца]] (1804-1885)…\\ 
-У жніўні 1824 г. расійскі цар Аляксандр І зацвердзіў прысуд, згодна з якім дзесяць філаматаў ([[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/тамаш-зан|Тамаш Зан]], [[litpers>ян-чачот|Ян Чачот]], Адам Міцкевіч, Юзаф Яжоўскі, Францішак Малеўскі, [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/ануфрый-петрашкевіч|Ануфры Петрашкевіч]] і інш.), а таксама дзесяць філарэтаў (Адам Сузін, Мікалай Казлоўскі, Ян Янкоўскі ды інш.) высылаліся з родных краёў у "аддаленыя губерні" імперыі. Не ўсе яны паспелі зрабіцца знакамітымі літаратарамі, мастакамі або навукоўцамі, па-рознаму склаўся іх далейшы лёс, але ўплыў іх жыццёвага чыну на фармаванне рамантычнай плыні ў літаратуры і мастацтвах Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны (а ў пэўнай ступені, і ў расійскай літаратуры) сёння цяжка пераацаніць. Філаматы і філарэты з натхненнем перанялі ідэі папярэднікаў і стваральнікаў нямецкай гайдэльбергскай школы – Гердэра, Арніма, Брэнтана, братоў Грымаў: іх захапленне народнай паэзіяй. Яны ўзялі за прыклад ахвярную працу апошніх па збіранні, апрацоўцы і публікацыі ўзораў народнай творчасці, перадусім легендаў, паданняў, балад. У беларускай сітуацыі зварот да фальклорных крыніц прымушаў маладых людзей (якія вучыліся і чыталі кнігі ў першую чаргу на польскай мове) адчуць патрэбу тварыць і па-беларуску – на мове, якую яны ведалі або, прынамсі, чулі з маленства. Гэтая акалічнасць стварала даволі своеасаблівую культурна-моўную сітуацыю, пры якой поруч са звыклай кніжнай польскай мовай у нашай літаратуры ўсё большае месца пачынала займаць і мова беларуская, заснаваная на жывых гаворках большасці люду, што насяляў абшары гістарычнай Літвы і Белай Русі. Беларускамоўныя спробы філаматаў, іншых ранніх рамантыкаў суіснавалі з іх польскамоўнымі творамі, даючы гэтым аўтарам дадатковую прастору для творчага самавыяўлення. Усё тое, вядома, знаходзіла свае адлюстраванне найперш у тых выпадках, калі крыніцай натхнення служылі беларуская міфалогія, беларускі [[slounik>фальклор|фальклор]]. Сярод найярчэйшых постацяў, што выявілі сябе ў гэтым, былі [[litpers>ян-баршчэўскі|Ян Баршчэўскі]] і Ян Чачот, а таксама Тамаш Зан ды Адам Міцкевіч, беларускамоўнай спадчыны якіх мы, на жаль, сёння не ведаем.+У жніўні 1824 г. расійскі цар Аляксандр І зацвердзіў прысуд, згодна з якім дзесяць філаматаў ([[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/тамаш-зан|Тамаш Зан]], [[постаці/ян-чачот|Ян Чачот]], Адам Міцкевіч, Юзаф Яжоўскі, Францішак Малеўскі, [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/ануфрый-петрашкевіч|Ануфры Петрашкевіч]] і інш.), а таксама дзесяць філарэтаў (Адам Сузін, Мікалай Казлоўскі, Ян Янкоўскі ды інш.) высылаліся з родных краёў у "аддаленыя губерні" імперыі. Не ўсе яны паспелі зрабіцца знакамітымі літаратарамі, мастакамі або навукоўцамі, па-рознаму склаўся іх далейшы лёс, але ўплыў іх жыццёвага чыну на фармаванне рамантычнай плыні ў літаратуры і мастацтвах Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны (а ў пэўнай ступені, і ў расійскай літаратуры) сёння цяжка пераацаніць. Філаматы і філарэты з натхненнем перанялі ідэі папярэднікаў і стваральнікаў нямецкай гайдэльбергскай школы – Гердэра, Арніма, Брэнтана, братоў Грымаў: іх захапленне народнай паэзіяй. Яны ўзялі за прыклад ахвярную працу апошніх па збіранні, апрацоўцы і публікацыі ўзораў народнай творчасці, перадусім легендаў, паданняў, балад. У беларускай сітуацыі зварот да фальклорных крыніц прымушаў маладых людзей (якія вучыліся і чыталі кнігі ў першую чаргу на польскай мове) адчуць патрэбу тварыць і па-беларуску – на мове, якую яны ведалі або, прынамсі, чулі з маленства. Гэтая акалічнасць стварала даволі своеасаблівую культурна-моўную сітуацыю, пры якой поруч са звыклай кніжнай польскай мовай у нашай літаратуры ўсё большае месца пачынала займаць і мова беларуская, заснаваная на жывых гаворках большасці люду, што насяляў абшары гістарычнай Літвы і Белай Русі. Беларускамоўныя спробы філаматаў, іншых ранніх рамантыкаў суіснавалі з іх польскамоўнымі творамі, даючы гэтым аўтарам дадатковую прастору для творчага самавыяўлення. Усё тое, вядома, знаходзіла свае адлюстраванне найперш у тых выпадках, калі крыніцай натхнення служылі беларуская міфалогія, беларускі [[слоўнік/фальклор|фальклор]]. Сярод найярчэйшых постацяў, што выявілі сябе ў гэтым, былі [[постаці/ян-баршчэўскі|Ян Баршчэўскі]] і Ян Чачот, а таксама Тамаш Зан ды Адам Міцкевіч, беларускамоўнай спадчыны якіх мы, на жаль, сёння не ведаем.
  
 \\ \\
Радок 17: Радок 17:
  
 ===== Падобныя старонкі ===== ===== Падобныя старонкі =====
-  * [[slounik>філаматы]] +  * [[слоўнік/філаматы]] 
-  * [[slounik>філарэты]]+  * [[слоўнік/філарэты]]
  
творы/іншае/філаматы-і-філарэты.1755963757.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:42 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki