творы:іншае:францыск-скарына-з-прадмовы-да-кнігі-юдз
Гэта старая версія дакумента!
Францыск Скарына — З прадмовы да "Кнігі Юдзіф"
Як звяры,
што блукаюць у пушчы,
ад нараджэння
ведаюць сховы свае,
як птушкі,
што лётаюць у паветры,
помняць
гнёзды свае,
як рыбы,
што плаваюць у моры і ў рэках,
чуюць
віры свае
і як пчолы
бароняць вуллі свае -
гэтак і людзі
да месца, дзе нарадзіліся
і ўзгадаваны ў Бозе,
вялікую ласку маюць.
Таму і Юдзіф,
любячы край, дзе калісьці
на свет нарадзілася,
не шкадавала
самое сябе, каб адвесці
ад краю айчыннага небяспеку.
Але Гасподзь,
зважаючы на памысны
намер Юдзіфы,
памог ёй перамагчы
непераможнага між людзей.
Падобныя старонкі
- эпоха-францыска-скарыны
- кастусь-жук/кастусь-жук-францішку-скарыне
- францыск-скарына
- мастацкая-скарыніяна
- спадчына-скарыны
творы/іншае/францыск-скарына-з-прадмовы-да-кнігі-юдз.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1