~~META: title = Францыск Скарына — З прадмовы да "Кнігі Юдзіф" &keywords = Юдзіф &abstract = Урывак з прадмовы Францыска Скарыны да "Кнігі Юдзіф" &iftrue = nan ~~ ====== Францыск Скарына — З прадмовы да "Кнігі Юдзіф" ====== Як звяры,\\ што блукаюць у пушчы,\\ ад нараджэння\\ ведаюць сховы свае,\\ як птушкі,\\ што лётаюць у паветры,\\ помняць\\ гнёзды свае,\\ як рыбы,\\ што плаваюць у моры і ў рэках,\\ чуюць\\ віры свае\\ і як пчолы\\ бароняць вуллі свае -\\ гэтак і людзі\\ да месца, дзе нарадзіліся\\ і ўзгадаваны ў Бозе,\\ вялікую ласку маюць.\\ \\ \\ Таму і Юдзіф,\\ любячы край, дзе калісьці\\ на свет нарадзілася,\\ не шкадавала\\ самое сябе, каб адвесці\\ ад краю айчыннага небяспеку.\\ Але Гасподзь,\\ зважаючы на памысны\\ намер Юдзіфы,\\ памог ёй перамагчы\\ непераможнага між людзей. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>эпоха-францыска-скарыны]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-францішку-скарыне]] * [[ibdc.ped>францыск-скарына]] * [[ibdc.ped>мастацкая-скарыніяна]] * [[ibdc.ped>спадчына-скарыны]]